Еўрасаюз лічыць нерэальным уваход Украіны ў Мытны саюз

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле лічыць нерэальным уваход Украіны ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце "Коммерсантъ-Украина" за 26 красавіка. Па словах Фюле, у яго няма нагоды думаць, што ўкраінскія ўлады будуць працаваць у гэтым напрамку і адначасова весці перамовы наконт зоны вольнага гандлю паміж Украінай і ЕС. Фюле адзначыў, што зона вольнага гандлю і Мытны саюз несумяшчальныя.