Эпідэмія грыпу ў Беларусі пайшла на спад

На мінулым тыдні ў сталічныя ўстановы аховы здароўя з ВРВІ і грыпам звярнулася больш за 32 тысячы чалавек. Як паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, узровень захворвання ў параўнанні з папярэднім тыднем знізіўся на 12%.
Агулам, па звестках цэнтра, з пачатку эпідэмічнага ўздыму ў сталіцы захварэла больш за 123 тысячы чалавек. Нагадаем, эпідэмія грыпу ў Мінску была аб’яўлена 24 студзеня. За гэты перыяд з-за захворвання на ВРВІ і грып навучальны працэс прыпыняўся ў сямі ўстановах адукацыі Мінску.

Па стане на 18 лютага заняткі ў іх адноўлены. З пачатку эпідэмічнага ўздыму захворвання на грып і ВРВІ шпіталізавана больш за тысячу чалавек, сярод іх 90% — дзеці да 14 гадоў.

БелаПАН