Дзве дзяўчынкі 10 і 12 гадоў абрабавалі краму — вынеслі 20 пакетаў ежы і цацак
Сельский магазин в Беларуси / Иллюстративное фото
Дзве непаўналетнія дзяўчынкі ва ўзросце 10 і 12 гадоў абрабавалі прыватную прадуктовую краму ў аграгарадку Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Дзяўчынкі ноччу ўскрылі нажом двое пластыкавых дзвярэй у краме і вынеслі з яе каля 20 пакетаў з прадуктамі харчавання і цацкамі на агульную суму каля 200 рублёў. Падлеткі ўкралі ў тым ліку дзве бутэлькі спіртнога і 20 блокаў цыгарэт.
Пасля здзяйснення крадзяжу падлеткі адправіліся ў падвал дома, у якім жыла адна з дзяўчынак. Тут яны выпілі трохі гарэлкі і леглі спаць.
Малалетнія зладзейкі затрыманыя, іх абвінавачваюць у дробным крадзяжы. Бацькі дзяўчынак таксама прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей.
Як удакладняюць праваахоўнікі, дзяўчынак падштурхнула да крадзяжу тая акалічнасць, што бацькі забаранялі ім сябраваць.