Джымі Пэйдж выдае аўтабіяграфію
Гітарыст Led Zeppelin Джымі Пэйдж (Jimmy Page) рыхтуе да выдання аўтабіяграфію. Яшчэ зусім нядаўна знакаміты музыка казаў пра тое, што ў яго няма
ніякага жадання брацца за ўспаміны, але нарэшце не выстаяў перад
просьбамі прыхільнікаў і падрыхтаваў 500-старонкавую кнігу пад назвай
"Zoso".
Да выпуску сваёй першай афіцыйнай біяграфіі рокер падышоў творча: мемуары будуць суправаджацца ілюстрацыямі, зробленымі самім музыкам. Але прыхільнікам рокера давядзецца паспяшацца, бо выдадзена кніга будзе абмежаваным накладам - толькі 2500 асобнікаў.
Калі Пэйджа спыталі, ці здагадваўся ён, што ўсё ж вырашыцца напісаць мемуары, музыка заявіў, што "думаў пра тое, каб выпусціць пасмяротную кнігу". Маўляў, "няхай гэтая думка выглядае дурнаватай, але нельга не пагадзіцца, што было б вельмі добра, калі б Джон Ленан (John Lennon) зрабіў нешта падобнае".
Дата рэлізу "Zoso" пакуль не анансуецца.
Фота: www.rock-songs.com