Дырэктар "Гомелю": Такіх грошай нашы хакейныя клубы ніколі не атрымлівалі
200 тысяч долараў пералічыў на рахунак хакейнага клуба "Гомель" канадскі клуб "Манрэаль Канадзіенс". Такім чынам каманда НХЛ аддзякавала за ўдзел у падрыхтоўцы выхаванца наваполацкага хакею Сяргея Касціцына, які сёлета замацаваўся ў асноўным складзе "Манрэалю".
Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё дырэктар ХК "Гомель" Ігар Малчанаў:
"Ёсць дамова паміж Міжнароднай федэрацыяй хакею і НХЛ. Паводле яго, калі гулец з еўрапейскага клуба пераходзіць і патрапляе на кантракт у каманду НХЛ, выплачваецца максімальная сума - 200 тысяч долараў".
Гэтыя грошы будуць укладзеныя ў падрыхтоўку юных спартсменаў, якіх цяпер у клубе каля 800.
Ігар Малчанаў кажа, што ніколі раней беларускія хакейныя клубы не атрымлівалі такіх кампенсацый за падрыхтоўку хакеістаў:
"Аналагаў такіх я не прыгадаю ў практыцы. За Андрэя Касціцына не атрымліваў клуб, за Міхаіла Грабоўскага таксама. Бо яны ў НХЛ з расійскіх клубаў сыходзілі. У Рэспубліцы Беларусь такая здзелка ўпершыню адбылася".