Дом-музей Ажэшкі ў Гродне зачыняюць на капітальны рамонт

У Гродне на капітальны рамонт зачыняюць дом-музей Элізы Ажэшкі. У будынку знаходзіліся аддзел замежнай літаратуры і юнацкі філіял абласной бібліятэкі імя Карскага. І ўжо з 7 красавіка гэтыя аддзелы бібліятэк пераехалі у будынак дзіцячага філіяла бібліятэкі, што ў цэнтры Гродна , па вуліцы Савецкай. Сам музей польскай пісьменніцы і грамадскай дзеячкі Элізы Ажэшкі, які месціўся у некалькіх пакоях, часова пераедзе ў гісторыка-археалагічны музей. Нагадаем, што пісьменніца пражыла ў гэтым доме апошнія гады жыцця і менавіта ў ім у 1910 годзе яна памерла ад цяжкай хваробы сэрца. У пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя ў яе доме быў адчынены музей, які існуе да сённяшняга часу. Будынак знаходзіцца на вуліцы, якая носіць імя Ажэшкі.

На капітальны рамонт дома-музея польскай і беларускай пісьменніцы Элізы Ажэшкі выдзелена больш 1 мільярда рублёў з бюджэта Гродзенскай вобласці. Плануецца, што ў будынку палепшацца ўмовы працы бібліятэкараў, абноўлены гістарычны будынак, на якім будзе размешчана гістарычная шыльда.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна