Днямі ў Беларусі месцамі будзе да 22 градусаў цяпла

Снег у красавіку / t.me/kalinkovichi_news_official/
У Беларусі пасля маразоў і снегападаў пачынаецца пацяпленне. Беларусы адчуюць яго ўжо ў бліжэйшыя выходныя.
У суботу, 12 красавіка, уначы і раніцай амаль па ўсёй краіне магчымыя невялікія ападкі (снег, мокры снег і дождж). Удзень пераважна без ападкаў.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да +1 градуса, у дзённыя гадзіны — ад +4 на ўсходзе да +12 на захадзе.
У нядзелю месцамі магчымыя невялікія ападкі (мокры снег і дождж). Уначы будзе ад -2 на Гомельшчыне да +6 на паўночным захадзе краіны, удзень — ад +6 на ўсходзе да +19 на Брэстчыне.
У панядзелак удзень прагназуецца 12-19 цяпла, а на захадзе Беларусі месцамі — да +22. На захадзе магчымыя кароткачасовыя дажджы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.