Для Шклоўскага завода газетнай паперы пасадзяць спецыяльныя дрэвы

Больш за сотню гектараў спецыяльных дрэваў будуць пасаджаныя сёлета ў Беларусі для Шклоўскага завода газетнай паперы.  Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, для забеспячэння сыравінай прадпрыемства сёлета ў нашай краіне будуць створаныя 110 гектараў "плантацыйных лясных культур".

Таксама на 310 гектарах пасадзяць "энергетычныя плантацыі хуткарослых пародаў дрэваў". Яны мусяць забеспечыць цеплаэнергетычныя ўстаноўкі, якія працуюць на мясцовых відах паліва.