Для пацярпелых з "Пінскдрэва", якія лечацца ў Брэсце, прагноз пакуль няпэўны
Пінскія пацярпелыя ў Брэсце знаходзяцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра гэта Еўрарадыё распавёў галоўны лекар Брэсцкай абласной лякарні Аляксандр Карпіцкі:
Карпіцкі: "У нас, на жаль, засталося трое пацярпелых. Двое памёрлі. Адзін у суботу, другі ў ноч з нядзелі на панядзелак. Засталіся двое з тэрмічнымі апёкамі і адзін з політраўмамі. Стан усіх цяжкі. Усе далучаныя да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Усе прытомныя".
Прагноз рабіць спадар Карпіцкі не ўзяўся. Сказаў, што вельмі ўскладняе сітуацыю масіўнае тэрмаінгаляцыйнае паражэнне лёгкіх.