Дэпутаты адмовілі ІП, бо лічаць, што ўказ № 760 адпавядае Канстытуцыі
Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Беларусі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве лічыць, што няма падстаў для звароту ў Канстытуцыйны суд Беларусі з прапановай даць заключэнне на адпаведнасць Асноўнаму закону краіны ўказа № 760 ад 29 снежня 2006 года. Як паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў, аб гэтым сведчыць ліст, атрыманы ў адказ на зварот прадпрымальнікаў у парламенцкую камісію.
Нагадаем, прадпрымальнікі звярнуліся да дэпутатаў 2 кастрычніка падчас агульнарэспубліканскай забастоўкі, у якой ўзялі ўдзел каля 3 тысяч чалавек. Прадпрымальнікі пратэставалі супраць забароны на выкарыстанне наёмных работнікаў.
БелаПАН