Дажджы не адступяць. Якое надвор'е чакае беларусаў на наступным тыдні

Надвор'е ў Беларусі / Еўрарадыё
Надвор'е з 26 мая па 1 чэрвеня застанецца вельмі нестабільным — з-за блізкасці атмасферных франтоў атмасфера над Беларуссю будзе знаходзіцца ў няўстойлівым стане, што прывядзе да ўтварэння разрозненых масіўных дажджавых аблокаў.
Што чакае беларусаў з надвор'ем у пачатку наступнага тыдня:
У пачатку тыдня на надвор'е будуць уплываць атмасферныя франты з паўднёвага ўсходу Еўропы, якія нясуць вільготныя паветраныя масы. У большасці раёнаў пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, вільготнасць да 90%. Уначы — ад 9 да 15 цяпла. Днём у панядзелак тэмпература паднімецца да 10 па Захадзе і да 19 градусаў па паўночным усходзе.
У аўторак — ад 14 да 19.
У сярэдзіне тыдня метэаўмовы стане вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску і цяплейшыя паветраныя масы. Дажджы ў большасці раёнаў спыняцца, толькі па Захадзе захаваецца ўплыў адыходзячага атмасфернага фронту, дзе і пройдуць лакальныя невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, умераны, вільготнасць — да 80%. Уначы ў сераду — ад 10 да 15 цяпла, у дзённыя гадзіны — ад плюс 17 да 21.
І папярэдне: у пачатку другой паловы тыдня ўмовы надвор'я ў Беларусі стануць фарміраваць атмасферныя франты з Захаду Еўропы — у большасці раёнаў пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы — месцамі туман, вецер заходні, умераны, вільготнасць — да 90% Уначы — ад 10 да 15 цяпла. Днём у чацвер — ад 17 да 20. У пятніцу — ад 10 цяпла ў Гродне, да 18 — у Гомелі.
У выходныя дні: пераменная воблачнасць — у большасці раёнаў без кароткачасовых дажджоў не абыдзецца. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. Ноччу і раніцай — туман. Вільготнасць — да 70%. Уначы ад плюс 8 да плюс 13. У сярэдзіне дня ў суботу: да 18 градусаў, у нядзелю — да 20 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.