Дальнабойшчык пратараніў пост аховы ў Мінску
У пост урэзалася фура DAF / Ілюстрацыйнае фота
Кіроўца грузавіка DAF падчас развароту ўрэзаўся ў пост аховы ў Мінску, паведамляе сталічная ДАІ. ДТЗ адбылося ў нядзелю ўвечары ў Бетонным праездзе.
У здарэнні ніхто не пацярпеў. Агляд паказаў, што 47-гадовы кіроўца быў моцна п'яны, у яго крыві выявілі 2,54 праміле алкаголю.
Сам кіроўца сцвярджае, што выпіў ужо пасля аварыі 250 грамаў гарэлкі.
Грузавік змешчаны на ахоўную стаянку, у дачыненні да кіроўцы складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.