Дакумент, з-за якога ў прадпрымальніка хацелі забраць тавар, быў не патрэбны
На сустрэчы з чыноўнікамі Міністэрства па падатках і зборах прадпрымальнікі
сталічнага рынка “Ждановічы” даведаліся, што таварна-транспартная накладная, з-за
адсутнасці якой у адной з іх калег падаткавікі хацелі канфіскаваць тавар на
суму каля 100 тысяч долараў і з-за чаго распачалася забастоўка, насамрэч не
патрэбная. А таксама стала вядома, што падаткавікі не чапалі іх амаль 2 гады,
але будучы фінансавы год вырашылі прысвяціць праверкам менавіта на іх рынку. Нагадаем, што падставай
для сустрэчы прадпрымальнікаў з чыноўнікамі Міністэрства па падатках і зборах
сталі падзеі 19 жніўня на сталічным рынку “Ждановічы”. У гэты дзень інспектары
падатковых органаў паспрабавалі канфіскаваць партыю футраў і дублёнак на суму каля
100 тысяч долараў ў адной з крамаў. Прычынай стала адсутнасць у прадаўца таварна-транспартнай
накладной. На дапамогу прыйшлі калегі з суседніх крамаў.
Спачатку яны схавалі тавар прадпрымальніцы па сваіх павільёнах, а потым каля 100 прадаўцоў выступілі ў яе абарону перад інспектарамі. 20 жніўня грамадскае аб'яднанне прадпрымальнікаў “Перспектыва” накіравала зварот у Міністэрства па падатках і зборах Беларусі з патрабаваннем сустрэчы з прадстаўнікамі падатковых органаў для таго, каб яны растлумачылі, якія дакументы ўсё ж неабходныя ІП для работы.
Як распавёў “Еўрапейскаму радыё для Беларусі” прадпрымальнік Уладзімір Калеснік, адказу з міністэрства яны так і не атрымалі і таму вырашылі наведацца туды без запрашэння. Раніцай 21 жніўня дэлегацыя ў складзе 40 чалавек прыйшла да дзвярэй міністэрства.
Уладзімір Калеснік: “Спачатку размаўляць з намі ўвогуле не хацелі. Калі мы ўсё ж такі прыйшлі ў міністэрства, то размаўлялі толькі па тэлефоне. Потым да нас накіравалі нейкага маладога чалавека, каб ён перапісаў ўсе нашыя патрабаванні. Пасля чаго наверх прапусцілі Шумчанку. Яны там параіліся хвілінаў 15 і вырашылі прыняць нас усіх. Толькі без Шумчанкі, бо ён нібыта толькі наводзіць сярод нас смуту”.
У канферэнц-зале, дзе праходзіла сустрэча прадпрымальнікаў з намеснікам міністра Аляксандрам Дарашэнкам, было душна і спякотна. Нягледзячы на гэта, ні чыноўнікам, ні візіцёрам ніхто нават не дадумаўся прапанаваць мінеральнай вады. Але прадпрымальнікі на такія дробязі ўвагі не звярталі – перспектыва дакладна даведацца ад кіраўніцтва падатковага міністэрства, якія дакументы ім мець неабходна, а якія падаваць інспектарам не трэба, для іх была больш значная. І спадзяванні апраўдаліся.
Уладзімір Калеснік: “Сказалі, што на наш тавар пакуль аб’яўлены мараторый. Пакуль нас чапаць не будуць, пакуль самі не разбяруцца і нам не аб’явяць, якія нам дакументы неабходна мець абавязкова”.
Аб’явіць гэта прадпрымальнікам абяцалі на працягу двух тыдняў. Але ўжо сёння давялі, што таварна-транспартныя накладныя, якія інспектары часцяком патрабуюць паказаць і з-за адсутнасці якой у прадпрымальніцы хацелі 19 жніўня канфіскаваць тавар, насамрэч не патрэбныя.
Уладзімір Калеснік: “Інспектары самі дакладна гэтага не ведалі. Адны казалі, што мы іх павінны мець, другія – што яны не патрэбныя, трэція страхуюцца і кажуць, каб на ўсялякі выпадак узялі. Нарэшце разабраліся і сказалі, што мы яе не павінны мець, калі перайшлі на спрошчаную сістэму падаткаабкладання”.
Прадпрымальнікі скардзіліся, што ў апошні час падаткавікі іх проста “задушылі” пастаяннымі праверкамі. Але намеснік міністра “супакоіў” гандляроў, што гэта былі яшчэ толькі кветачкі.
Уладзімір Калеснік: “Нам сказалі, што нас два гады не чапалі, і мы ўжо працуем беззаконна. Таму гэты год падаткаікі вырашылі прысвяціць рынку “Ждановічы”.
З аўторка “ждановіцкія” прадпрымальнікі спынілі забастоўку. Сёння ізноў усе жадаючыя могуць набыць сабе ў ГЦ “Свет моды” футры і дублёнкі. Толькі павільён прадпрымальніцы, з якой і распачаўся канфлікт, пакуль будзе зачынены: жанчына да гэтага часу знаходзіцца ў лякарні.