Даклад Харашці па Беларусі доўжыўся 10 хвілінаў
На 23-й сесіі Савета ААН па правах чалавека сёння разглядаецца даклад па сітуацыі ў Беларусі. Дакумент прадстаўляе яго аўтар Міклаш Харашці.
Харашці адзначае, што глыбокую трывогу выклікае сітуацыя з палітвязнямі. "Умовы іх утрымання ў турмах разам са з’яўленнем інфармацыі пра псіхалагічны і фізічны націск могуць быць расцэнены як неналежнае ўтрыманне, а часам і катаванні", — гаворыцца ў дакуменце. Дакладчык нагадаў, што беларускія ўлады не пусцілі яго ў краіну і адмовіліся з ім супрацоўнічаць.
Даклад Харашці выклікаў пярэчанні афіцыйнага прадстаўніка Беларусі ў ААН Міхаіла Хвастова. Дыпламат заявіў, што даклад выкарыстоўваецца для таго, каб аказаць палітычны і эканамічны ціск на Беларусь, перадае Радыё "Свабода". "Беларусі не патрэбны спецыяльны дакладчык ці падобныя інстытуцыі. Мы ведаем, якія праблемы маем, і гатовыя іх вырашаць. У нас ёсць свая мадэль, заснаваная на нацыянальным суверэнітэце, бяспецы і вяршэнстве закону. Мы адмаўляем усе абвінавачанні, якія змяшчаюцца ў Дакладзе, і абвяшчаем, што высновы дакладу для нас прымальныя", — сказаў Хвастоў.
Пазіцыю Беларусі падтрымалі Расія, Куба, Венесуэла, Кітай, Ліван, Узбекістан, Палясціна, Іран, Сірыя.