ДАІшнік мусіць аплаціць шкоду, калі ДТЗ здарылася па яго віне

На форуме Галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Мінгарвыканкама адзін з наведвальнікаў выказаў думку, што пасажырам, якія патрапілі ў ДТЗ на 8-м кіламетры шашы Мінск-Мікашэвічы, не дазволілі выйсці з машыны, каб выплаты клаліся на страхавую кампанію, а не ДАІ. Еўрарадыё спраўдзіла інфармацыю ў страхавой кампаніі “Альвена”. Там нам паведамілі, што няма розніцы, ці кіроўца знаходзіцца ў аўтамабілі, ці не. Трэба вызначыць, хто вінаваты ў ДТЗ. І калі ДАІшнікі спынілі машыну ў недазволеным месцы, то аплочваць учыненую шкоду мусяць менавіта яны.

Супрацоўнік кампаніі “Альвена”: “Трэба высветліць, у выніку чаго адбылося сутыкненне. ДАІшнік спыніў машыну ў тым месцы, дзе яе нельга было спыняць? Раптоўна? І не ўпэўніўся, што спыненне гэтай машыны будзе бяспечным для ўсіх удзельнікаў руху? Так, у гэтым выпадку ДАІшнік мусіць быць прызнаным вінаватым у ДТЗ. І ён будзе аплочваць учыненую шкоду”.

Таксама на тэму: