Да жніўня Wi-Fi у Мінску будзе бясплатным

Да пачатку жніўня мінскімі хот-пунктамі "Белтэлекама" ўсё жадаючыя карыстацца змогуць бясплатна, паведамляе IT.TUT.BY. Прычым саміх кропак доступу стане больш.

На дадзены момант Wi-Fi ёсць у будынку сталічнага чыгуначнага вакзалу, у аэрапорце Мінск-2 (ля перагаворнага пункта "Белтэлекама"), а таксама ў фае і канферэнц-залях гасцініц "Юбілейная", "Планета", "Арбіта" і "Беларусь".