ЦВК апублікаваў "рэйтынг" выбарчых фондаў

Цэнтравыбаркам падлічыў і абнародаваў бюджэты выбарчых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх выдаткі на выбары. Паводле стану на 14 снежня больш за ўсё сродкаў паступіла ў фонд Уладзіміра Някляева — 103 052 910 рублёў, з якіх зрасходавана 70 735 183 рублёў.

Фонд Аляксандра Лукашэнкі папоўніўся на 33 014 740 рублёў, якія пакуль не расходваліся.

Андрэй Саннікаў сабраў 16 694 950 рублёў, з якіх патраціў 1 555 569.

Яраслаў Раманчук — 1 744 030, выдаткаваў 1 200 000.

Віталь Рымашэўскі — 1 627 620, выдаткаваў 531 864.

Кандыдаты Рыгор Кастусёў, Мікалай Статкевіч, Віктар Цярэшчанка і Алесь Міхалевіч атрымалі ў свае выбарчыя фонды 985 110, 160 500, 28 240 и 2 610 рублёў адпаведна. З гэтых сродкаў яны пакуль нічога не патрацілі, паведамляе сайт АДС.