Cуд над "Правым альянсам" працягнецца 1 кастрычніка
Разгляд справы аб ліквідацыі Інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс" адбыўся 15 верасня ў мінскім гаспадарчым судзе. Пазоўнікам выступае галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама. Нагадаем, прэтэнзіі да "Правага альянсу" былі высунутыя з-за быццам палітычнай дзейнасці ўстановы, у прыватнасці, як асноўны элемент такой дзейнасці, быў прад'яўлены інтэрнэт-сайт. Суд, заслухаўшы абодва бакі, прыняў рашэнне дадаткова праверыць усе прадстаўленыя дакументы і перанесці разгляд справы на 1 кастрычніка.
З свайго боку лідэр "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў адзначыў, што трэба падзяляць прэтэнзіі да сайту, які не мае адносінаў да ўстановы, і да працы самой установы, "дзейнасць якой вядзецца выключна ў прававым полі".