Чаму на конкурсы прыгажосці ездзяць не Міс Беларусь, а віцэ-міс?
Еўрарадыё
заўважыла, што Міс Беларусь – 2006 Кацярына Літвінава прадстаўляла Беларусь
толькі на адным конкурсе. А віцэ-міс Юлія Сіндзеева збіраецца ўжо на трэці
міжнародны конкурс. Міс Беларусь
-2006 Кацярына Літвінава не прадстаўляла нашу краіну ў конкурсе “Міс
Інтэрнэшнл” у Токіо. Туды паехала Юлія Сіндзеева, віцэ-міс Беларусі і Еўропы, і
заняла там трэцяе месца.
Еўрарадыё датэлефанавалася да Кацярыны Літвінавай, каб дазнацца, ці не крыўдна ёй назіраць за конкурсамі па тэлебачанні. Яна распавяла, што ездзіла на конкурс “Міс свету” ў мінулым годзе, але не атрымала там ніякага прызавога месца.
Кацярына Літвінава: “Справа ў тым, што год таму я ездзіла на конкурс “Міс свету”, прымала ўдзел… пасля чаго… ездзяць іншыя, я так думаю”.
Хто з дзяўчат едзе і на які конкурс, вырашае Нацыянальная школа прыгажосці, кантракт з якой пераможцы атрымліваюць адразу пасля конкурсу “Міс Беларусь”. Дырэктар школы Вольга Сярожнікава распавяла нам, што на конкурсы дзяўчаты звычайна ездзяць за кошт школы. Менавіта таму школа і выбірае ўдзельніц сама.
Вольга Сярожнікава: “Гэта мы вырашаем, школа прыгажосці, хто паедзе на які конкурс, а хто не. Абедзве прыгажуні тытулаваныя, іх не трэба параўноўваць. Конкурсы дарагія, і мы ніколі не можам знайсці спонсараў, шчыра вам прызнаюся. Усе выдаткі бяруцца на сябе. А гэта ж і авіябілеты, сукенкі… Мы ездзім сваімі сіламі, таму і не лічым патрэбным нешта казаць за свае дзеянні, тлумачыць іх. Школа сама вышуквае сродкі, сама вышуквае конкурсы, і таму мы вольныя прымаць любыя рашэнні”.
Дарэчы, Юлія Сіндзеева таксама паедзе на “Міс свету”. Больш за тое, для гэтага конкурсу знайшоўся спонсар.
Вольга Сярожнікава: “А “Міс свету” ў нас будзе спансіраваць Белтэлерадыёкампанія. Яны ўжо дамовіліся аб прамой трансляцыі гэтага конкурсу з Кітая, яны аплочваюць унёсак за ўдзел, а ён дастаткова вялікі – 9 тысяч долараў”.
Еўрарадыё даведалася, якім чынам перамога ў конкурсе “Міс Беларусь” уплывае на асабістае жыццё дзяўчат. Напрыклад, яны не маюць права браць шлюб, нараджаць дзіця. Юлія Сіндзеева распавяла нам, што ёсць цэлы шэраг рэчаў, рабіць якія ёй забаронена. Напрыклад, яна не можа перафарбавацца ў бландзінку.
Юлія Сіндзеева: “Нельга паліць у грамадскіх месцах, піць. Безумоўна, ніякіх наркотыкаў… Таксама трэба сачыць за сваёй фігурай, каб яна заставалася такой, як падчас конкурсу. Нельга кардынальна змяняць свой імідж. Я брунэтка, і мне нельга, напрыклад, перафарбоўвацца ў бландынку”.
Міс Беларусь – 2006 Кацярына Літвінава працуе цяпер на дзвюх працах. Яна “мадэліць” не толькі ў Школе прыгажосці.
Кацярына Літвінава: “На гэты момант я працую ў мадэльным агенцтве “Серж”, зараз тут і знаходжуся”.
Яна кажа, што адмоўных эмоцый наконт таго, што на конкурс паехала іншая дзяўчына, не мае.
Кацярына Літвінава: “Я вельмі радая хаця б таму, што нашу краіну прадстаўляюць на міжнародных конкурсах. Тое, што паехала не я, а адправілі іншую дзяўчыну – гэта ўжо не маё рашэнне. А так эмоцыі ў мяне станоўчыя, адмоўных няма”.
На фота:
злева Юлія Сіндзеева
справа Кацярына Літвінава