Цэнтравыбаркам зацвердзіў вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў на паседжанні 3 кастрычніка зацвердзіла вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Усе 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання былі абраныя ў выніку аднаго тура галасавання. Таксама Цэнтравыбаркам сёння зарэгістраваў дэпутатаў чацвёртага склікання і прызначыў дату правядзення першага паседжання Палаты прадстаўнікоў у новым складзе — 27 кастрычніка.
На цяперашні час у акруговых выбарчых камісіях знаходзяцца 24 скаргі з патрабаваннем прызнаць выбары несапраўднымі, іх вынікі аспрэчваюцца ў 20 акругах. Аднак, на думку старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, разгляд скаргаў не з'яўляецца перашкодай для падвядзення вынікаў выбараў. Калі скаргі будуць задаволеныя, то ЦВК можа адмяніць сваё рашэнне, прызнаць выбары несапраўднымі ў вызначаных акругах.
БелаПАН