БСДП не вырашыла, ці пойдзе яе прадстаўнік на прэзідэнцкія выбары

Лідэр аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч заяўляе пра “высокую верагоднасць” свайго вылучэння кандыдатам на пост прэзідэнта, паведамляе БелаПАН. Канчатковае рашэнне будзе прынятае на паседжанні бюро партыі з удзелам рэгіянальных лідэраў. Аднак Мікалай Статкевіч кажа, што ўжо цяпер адзін з гэтых лідэраў выказвае сумневы наконт таго, ці варта кандыдату ад БСДП ісці на выбары. Галава партыі падкрэслівае, што ён сам з’яўляецца прыхільнікам удзелу ў выбарах адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Ён спадзяецца, што апазіцыйныя палітыкі стануць больш згаворлівымі, калі сутыкнуцца з цяжкасцямі пры зборы подпісаў.