У Брэсце бабёр "захапіў" аўтамабіль (відэа)
Уначы звер прабраўся ў горад і схаваўся пад прыпаркаваным легкавіком.
Жыхары Брэста, якія ўбачылі рачнога грызуна, выклікалі камунальнікаў. Спецыяльна абучаныя людзі злавілі бабра і адвезлі яго да Мухаўца, дзе і адпусцілі.
Асабліва ад баброў церпіць мэмарыял Брэсцкая крэпасць. Там грызуны валяць магутныя дрэвы, і адміністрацыя крэпасці абмотвае камялі калючым дротам, паведамляе www.tomin.by
Нагадаем, што апошнім часам былі зафіксаваныя некалькі выпадкаў нападу баброў на людзей, пад Камянцом загінуў мужчына.
Спецыяліст: У Беларусі нашэсце баброў, 50% трэба ліквідаваць
Брэстаўчаніна загрыз бабёр
Чарговы напад бабра на людзей, на гэты раз у Лунінецкім раёне (фота)
У Вільні агрэсіўнага бабра пасадзілі на 14 сутак (фота)

