Брэсцкі гарвыканкам не дазволіў пікет за вылучэнне Някляева
Пра гэта паведаміў Еўрарадыё Ўладзімір Вуек: Вуек: "Мы меркавалі 15 жніўня збіраць подпісы за вылучэнне Ўладзіміра Някляева дэлегатам на Ўсенародны сход. Сёння прыслалі мне з Брэсцкага гарвыканкама адмову. Матывуюць тым, што заяўленае месца гэта не стадыён “Будаўнік” - адзінае месца, дзе ў Брэсце дазволеныя грамадскія мерапрыемствы".
Актывісты кампаніі "Гавары прўду!" хацелі збіраць подпісы каля Цэнтральнага ўнівермага, дзе багата людзей. Заштатны ж стадыён “Будаўнік” знаходзіцца на выселках.
Актывісты кампаніі "Гавары прўду!" хацелі збіраць подпісы каля Цэнтральнага ўнівермага, дзе багата людзей. Заштатны ж стадыён “Будаўнік” знаходзіцца на выселках.