Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова не трапіў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова не трапіў у групавы этап мужчынскай Лігі чэмпіёнаў. Двухматчавае супрацьстаянне з літоўскім "Гранітасам" завяршылася на карысць клуба з Каўнаса.

7 верасня ў Літве сапернікі згулялі ўнічыю 27:27, пры гэтым БГК пасля першага тайма вёў 16:11. Сустрэча ў адказ 13 верасня ў Брэсце таксама не выявіла пераможцу — 32:32, аднак у групавы турнір ЛЧ выйшаў "Каўнас" за кошт большай колькасці мячоў, закінутых на чужой пляцоўцы.

Цяпер БГК выступіць у другім кваліфікацыйным раундзе Кубка ЕГФ, дзе сустрэнецца з мінскім СКА. Матчы пройдуць 11/12 і 18/19 кастрычніка.

13 верасня ў першых матчах першага кваліфікацыйнага раунда жаночага Кубка ЕГФ мінскі "Аркатрон" выйграў у Магілёве ў італьянскага "Вігасіо" — 28:24 (16:13), а гродзенская "Гараднічанка" ўступіла ў Гётэборгу шведскаму "Севехофу" — 25:32 (13:17). Паядынкі ў адказ пройдуць 14 верасня на гэтых жа пляцоўках.

БелаПАН