Бліжэйшымі днямі ў Беларусі будзе цёпла, на Вялікдзень чакаюцца дажджы

Вясна, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У пятніцу, 18 красавіка, у Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць і без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Вецер будзе паўднёвы ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 вышэй за нуль, па захадзе краіны будзе да +16 градусаў. Удзень чакаецца 23-29 градусаў цяпла.
Цёплае надвор'е захаваецца і ў суботу, 19 красавіка. Толькі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Удзень паветра прагрэецца да 20-27 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе Беларусі прагназуецца 15-19 градусаў са знакам "плюс".
20 красавіка, калі праваслаўныя і католікі будуць святкаваць Вялікдзень, надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – навальніцы. Удзень тэрмометры пакажуць +17...+24.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.