БКДП заклікае не абвяшчаць ворагаў народа пасля пазбаўлення прэферэнцыяў
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў заклікаў
урад “самым сур’ёзным чынам” зрэагаваць на рашэнне Еўрасаюзу аб адмене гандлёвых прэферэнцыяў для
Беларусі і выканаць патрабаванні Міжнароднай арганізацыі працы ў поўным аб’ёме. Пра гэта
гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 21 чэрвеня саветам БКДП.
У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што ў выпадку адказных паводзінаў беларускага ўраду “можна ў лічаныя месяцы паправіць становішча і вярнуць у кріану страчаныя прэферэнцыі”.
“Калі ў дзеяннях урады інтарэсы краіны і народу возьмуць верх над палітычнай кан’юктурай, БКДП гатовы ўзяць на сябе абавязальніцтвы і выступіць ініцыятарам вяртання ў краіну прэферэнцыяў у самыя кароткія тэрміны”, - гаворыцца ў дакуменце.
БКДП таксама перасцерагае ўлады ад спакусы выкарыстання факту пазбаўлення прэферэнцыяў для абвяшчэння ўнутранымі ворагамі незалежныя прафсаюзы, а знешнімі – Міжнародную арганізацыю працы і Еўрасаюз.
Паводле naviny.by