БКДП не будзе адзначаць Першага траўня

Беларускаму Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў адмовілі ў правядзенні акцыі ў парку 50-годдзя Кастрычніка. Як распавёў Еўрарадыё лідэр Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, удзельнічаць у іншых акцыях, якія ладзяцца ў гэты дзень, яны не збіраюцца.

Аляксандр Ярашук: "Прадстаўнікі нашых арганізацый палічылі, што ў такіх умовах нам немэтазгодна ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія арганізоўваюць іншыя. Якія не праходзяць пад прафсаюзным сцягам... Немэтазгодна ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах пад іншымі сцягамі, пад сцягамі палітычных партый, тым больш, калі размова ідзе пра плошчу Бангалор".

Нагадаю, на плошчы Бангалор адзначаць святага Першага траўня збіраюцца камуністы.