"БеСТ" прададуць не менш за 500 мільёнаў долараў - міністр эканомікі

Не менш за 500 мільёнаў долараў спадзяецца атрымаць Беларусь ад продажу аператара сотавай сувязі "Беларуская сетка тэлекамунікацый" ("БеСТ"). Пра гэта заявіў міністр эканомікі нашай краіны Мікалай Зайчанка. Ён ачольвае беларускую дэлегацыю на штогадовым сходзе Савета ўпраўляючых Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця, які праходзіць у Кіеве.

"Мы не спяшаемся, але і не тармозім гэты працэс. Гэта частка нашых планаў. Але пакуль я не магу назваць вам канкрэтную дату", - сказаў Зайчанка.

БелаПАН