Беларусы жывуць у "несвабоднай краіне", як і 2,5 млрд жыхароў Зямлі

Амерыканская няўрадавая арганізацыя Freedom House сёння апублікавала штогадовы агляд стану палітычных і грамадзянскіх свабод у свеце. Беларусь зноў прылічаная да несвабодных краінаў. Па звестках Freedom House, у 2010 годзе 87 дзяржаў з 194 аналізаваных можна было аднесці да катэгорыі "вольных". У лік "часткова несвабодных" патрапілі 60 краін.

"Несвабоднымі" прызнаныя 47 краін, сярод іх — Беларусь. Безаглядныя патрыёты могуць суцешыцца тым, што ў гэтай жа катэгорыі з намі суседнічаюць партнёры па СНД і Мытным саюзе — Расія і Казахстан. А таксама тым, што ў несвабодных краінах жыве 35% сусветнага насельніцтва — каля 2,5 млрд чалавек.