Беларусы здымаюць фільм пра Пуціна ў адказ на “Хроснага бацьку”?
Аляксандр Лукашэнка, пакрыўджаны на серыю фільмаў НТВ пад назвай “Хросны бацька”, рыхтуе ход у адказ: беларускі бок здымае аналагічны фільм пра расійскага прэм’ера Ўладзіміра Пуціна, паведамляе rus.newsru.ua. Такую інфармацыю мае былы дэпутат Дзярждумы Расіі Ўладзімір Сямага. Ён цвердзіць, што нядаўна ў Алушце ў Крыму да яго звярнуўся нейкі грамадзянін Украіны і прапанаваў былому дэпутату ролю ў фільме, які павінен скампраметаваць Пуціна. Чалавек гэты, па ўсяму відаць, быў блізкім да спецслужбаў. Спадар Сямага пэўны, што аўтары маюць стварыць “непарадны партрэт Пуціна”.