Беларусы адпраўляюцца ў Пекін на сустрэчу шэфаў алімпійскіх місій

Беларуская дэлегацыя адпраўляецца ў Пекін на сустрэчу шэфаў алімпійскіх місій удзельнікаў Гульняў-2008. З 6 па 10 жніўня ў Пекіне адбудзецца сустрэча кіраўнікоў каманд-удзельніц Алімпіяды-2008, гаспадаром якой стане кітайская сталіца.

Беларуская дэлегацыя на гэтай сустрэчы будзе прадстаўленая шэфам нашай алімпійскай місіі — міністрам спорту і турызму Аляксандрам Грыгаравым, першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Генадзем Аляксеенкам, а таксама генеральным сакратаром НАК Георгіем Катуліным.

Як распавёў Георгій Катулін, кіраўнікі алімпійскіх дэлегацый традыцыйна з'язджаюцца ў сталіцу будучых Гульняў за год да іх адкрыцця.

На такіх форумах арганізатары Алімпіяд даюць справаздачу аб ступені гатоўнасці краіны да прыёму спаборніцтваў, дэманструюць завершаныя спартовыя аб'екты.

“Прэсбол”