Беларускую АЭС могуць пабудаваць на мяжы з Літвой
Найбольш перспектыўнымі для будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі з’яўляюцца пляцоўкі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта заявіў намеснік старшыні прэзыдыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Цімашпольскі.
Паводле яго словаў, на сённяшні дзень прыярытэт аддаецца Магілёўшчыне на 90%. Уладзімір Цімашпольскі прызнаў, што ў сувязі з нізкай якасцю грунта на пляцоўцы пад Краснаполлем кошт будаўніцтва АЭС будзе павялічаны.
Аднак беларускую АЭС могуць пабудаваць і на мяжы з Літвой, дзе таксама ёсць пляцоўка, якая вывучаецца.
Інтэрфакс