Беларускія мытнікі канфіскавалі грузавы самалёт Ан-26Б

Беларуская мытня канфіскавала ў камерцыйнай арганізацыі грузавы самалёт Ан-26Б. Паветранае судна коштам больш за 700 мільёнаў рублёў забралі ў прыбытак дзяржавы за парушэнні парадку ўвозу, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".
Самалёт быў дастаўлены ў краіну ў канцы кастрычніка мінулага года і зарэгістраваны ў дзяржаўным рэестры грамадзянскіх паветраных суднаў, аднак на мытнае афармленне дакументы не падаваліся.

Адпаведна ўвазныя мытныя пошліны не выплачваліся. Пры гэтым самалёт больш за паўгода актыўна выкарыстоўвалі для грузавых перавозак.