Беларускія хакеісты другі раз прайгралі на чэмпіянаце свету ў Канадзе
На чэмпіянаце свету па хакеі ў Канадзе беларуская зборная зазнала другую паразу запар. Хаця нашая каманда была ўзмоцненая гульцамі НХЛ Русланам Салеем, Міхаілам Грабоўскім, Сяргеем і Андрэем Касціцынымі, аднак 5 траўня яна прайграла Швейцарыі з лікам 1:2. На долю А.Касціцына і Р.Салея прыйшлося 16 хвілін штрафу (50%), пры гэтым швейцарцы закінулі пераможную шайбу пасля выдалення Р.Салея.
Становішча камандаў у групе "А": Швейцарыя — 6 ачкоў (2 гульні; розніца шайбаў 6-2), Швецыя — 3 (1; 6-5), Беларусь — 0 (2; 6-8), Францыя — 0 (1; 1-4).
Заключную гульню першага раўнда беларуская каманда правядзе ў ноч на 8 траўня супраць французаў. Для выхаду ў наступны круг падапечныя Курта Фрэйзера павінны заняць як мінімум трэцяе месца.