Беларускія баскетбалісткі з перамогі стартавалі на чэмпіянаце свету

Жаночая зборная Беларусі ў стартавым матчы чэмпіянату свету па баскетболе перамагла каманду Кітая – 68:57. Сусветнае першынство праходзіць у Чэхіі. Наша каманда выступае ў групе А. Адзначым, што наступны матч беларускі згуляюць 24 верасня супраць Аўстраліі, а ў суботу – супраць канадак.