Беларускіх палітуцекачоў шукае Інтэрпол
На сайце Міжнароднай арганізацыі паліцыі "Інтэрпол" – больш за 200 прозвішчаў беларусаў, абвешчаных у міжнародны вышук. Сярод іх – тры палітычныя ўцекачы. У якасці прыкладу сайт "Беларускі партызан" называе імя экс-прэзідэнта адной з найбуйнейшых калісьці прыватных фірмаў Беларусі ЗАТ "Пушэ" Аляксандра Пупейкі. Таксама ў вышук абвешчаны Антон Філімонаў — сын забітай некалькі гадоў таму журналісткі Веранікі Чаркасавай. Шукае "Інтэрпол" і Кацярыну Дубовік — дачку Кіры Атаевой, не так даўно асуджанай за гандаль людзьмі на 12 гадоў. Усе яны ўжо не жывуць у Беларусі.
Бізнэсовец Аляксандр Пупейка эміграваў з Беларусі ў 1996 годзе і цяпер жыве ў Польшчы. 30-гадовая маці дваіх дзяцей Кацярына Дубовік з'ехала з Мінску адразу пасля таго, як арыштавалі яе маці Кіру Атаеву. Кацярына некалькі разоў разам з іншымі беларускімі дзяўчынамі выязджала ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Не так даўно яна атрымала ва Украіне статус палітуцякачкі.