Беларускі плывец Сяргей Пунько заваяваў срэбра на Паралімпіядзе
Беларускі плывец Сяргей Пунько фінішаваў другім на стомятроўцы брасам. А перамог з сусветным рэкордам украінец Максім Вяракса, паведамляе "Прэсбол". Гэта ўжо другі медаль у скарбонцы беларускіх спартсменаў. Учора плывец Дзмітрый Салей стаў паралімпійскім чэмпіёнам на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем.