Беларускі лётчык Міхаіл Петухоў сёння мусіць вярнуцца на радзіму
У сталіцу Казахстана ўчора позна вечарам прыляцелі члены экіпажа Іл-76, затрыманага ў Бангкоку. Акрамя чатырох грамадзян Казахстана, рэгулярным рэйсам Бангкок — Алма-Аты прыляцеў і грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў, інфармуе "Интерфакс". Неўзабаве ён паляцеў у Беларусь праз Маскву.
Нагадаем, экіпаж самалёта Іл-76 быў затрыманы ў Бангкоку ў снежні 2009 года з грузам нелегальнай зброі з Паўночнай Карэі. Іх абвінавацілі ў незаконнай перавозцы зброі і захоўванні выбуховых рэчываў. Пазней тайландскія ўлады прынялі рашэнне аб дэпартацыі лётчыкаў у сувязі з тым, што пракуратура адмовілася ад выстаўленых абвінавачванняў.