Беларускі "Дракон" стаў чэмпіёнам Еўропы па кікбоксінгу (фота)

Беларус Аляксандр Свіцін па мянушцы "Дракон" заваяваў званне чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу WBKF у вагавай катэгорыі да 81 кг. Розыгрыш тытула адбыўся на рынгу байцоўскага клуба "Арбат" у Маскве ў рамках "турніру чатырох", паведамляе БЕЛТА.
Свіцін перамог па ачках (3:0) у паўфінале чэмпіёна Польшчы Мацея Мішкіна, а ў фінале - пераможцу Кубка Украіны 2008 года Паўла Харчанку, які ў 1/2 фінала "выбіў" з турніру чэмпіёна свету Канатбека Сыдыгаліева.

Адзначым, што Аляксандр Свіцін з Віцебску з'яўляецца фіналістам Кубка свету 2004 года, чэмпіёнам Еўропы 2002 года, шматразовым чэмпіёнам Беларусі.



На здымку: Аляксандр Свіцін (злева) наносіць удары Паўлу Харчанку


Фота - reporter.com.ua