Беларуская вяслярка Кацярына Карстэн стала пяціразовай чэмпіёнкай свету

На чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні, які праходзіць у Мюнхене, беларуска Кацярына Карстэн у пяты раз стала чэмпіёнкай свету ў класе лодак-“адзіночак”.
Сёння раніцай спартсменка перамагла ў фінальным заездзе. Дагэтуль беларуска станавілася чэмпіёнкай у 1997, 1999, 2005, 2006-м гадах.

“Прэсбол”