Беларусаў, якія выйшлі з пячоры пад Пензай, сёння адправяць на радзіму
На радзіму ўжо сёння могуць адправіць шасцёх грамадзян нашай краіны, які выйшлі на паверхню з пячоры ў Пензенскай вобласці Расіі. Нагадаем, яны заставаліся пад зямлёй у чаканні "канца свету" з
лістапада 2007-га. Іншыя беларусы сыйшлі са сховішча яшчэ ў пачатку
вясны і былі дэпартаваныя ў Беларусь.
Як паведамляе "Інтэрфакс", сёння раніцай шасцёх беларусаў, сярод якіх сям'я Вабішчэвіч з дваімі дзецьмі, павезлі ў суд Бекаўскага раёна. У бліжэйшы час вырашыцца пытанне з іх дэпартацыяй.
Як паведамляе "Інтэрфакс", сёння раніцай шасцёх беларусаў, сярод якіх сям'я Вабішчэвіч з дваімі дзецьмі, павезлі ў суд Бекаўскага раёна. У бліжэйшы час вырашыцца пытанне з іх дэпартацыяй.