Беларусам прапануюць “Курвуаз’е” замяніць на “Крыжачок”?
Сёння крамы, якія гандлююць дарагім замежным алкаголем, жывуць толькі тым, што ў іх засталося на складах. Калі яны змогуць рабіць новыя закупы, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур не ведае і раіць рабіць запас дома. Лідэр гурта N.R.M. Лявон Вольскі кажа, што ён лепш кіне піць, чым стане ўжываць беларускае віно, а намеснік галоўнага рэдактара “Белгазеты” Віктар Марціновіч раіць айчыннай эліце перайсці на “Крыжачок”. Назваць фірмы-спецімпарцёры, праз якія будуць ісці ўсе замежныя аптовыя закупы алкагольных напояў, урадавая камісія павінна была яшчэ ў сярэдзіне красавіка. Фірмы не названыя дагэтуль. І таму новых закупаў не адбываецца, а крамы карыстаюцца запасамі, што пакуль яшчэ застаюцца ў іх на складах. У кагосьці запасаў больш, і яны пакуль адчуваюць сябе спакойна. Іншыя ўжо сёння гавораць пра тое, што пэўныя маркі він і каньякоў зніклі з іх паліц.
Да тых, хто і сёння абяцае задаволіць усе патрабаванні аматараў добрых і дарагіх напояў, адносіцца вінная крама “Бардо”. Праўда, у адміністрацыі крамы Еўрарадыё прызналіся, што нягледзячы на вялікі запасы, адчуваюць сябе ў падвешаным стане.
“Бардо”: “На дадзены момант мы не турбуемся пра недахоп асартыменту. Але мы адчуваем сябе крыху падвешанымі ў паветры з-за таго, што невядома, хто будзе займацца пастаўкамі, на якіх умовах, як і што. Але на сённяшні дзень у нас асартымент цалкам прысутнічае”.
Іншая сітуацыя ў краме “Галерэя він”. Адміністратар крамы расказала Еўрарадыё, што цяпер ім завозяць са склада астаткі тавару.
“Галерэя він”: “Ёсць небяспека, што праз пэўны час чагосьці на паліцах не будзе. Цяпер нам прывозяць астаткі він, якіх на складзе больш няма. І калі яно закончыцца, больш яго не будзе, бо пакуль не дадуць квот, мы не зможам гэтыя віны атрымліваць”.
Гэты недахоп ужо адчуў на сабе лідэр гурта N.R.M. Лявон Вольскі. Музыка прызнаўся Еўрарадыё, што з’яўляецца прыхільнікам добрых чырвоных французскіх вінаў. І некаторыя маркі любімага віна “сярэдняй коштавай катэгорыі”, па яго словах, у Мінску сёння амаль не знайсці.
Лявон Вольскі: “Ужо цяпер адчуваецца, што з такімі французскімі вінамі, не такімі ўжо і вытрыманымі, а сярэдняй коштавай катэгорыі, нешта не тое і пайшлі ў продаж апошнія запасы".
Але пераходзіць на беларускія “аналагі” музыка не хоча. Лепш, кажа, зусім кінуць ужываць.
Лявон Вольскі: “У асноўным беларуская вытворчасць скіраваная на вытворчасць моцных напояў, у якіх я кепска цямлю і баюся пачынаць з імі знаёмства шчыльнае. Гэта дрэнна для здароўя. І танных напояў для вельмі вялікай катэгорыі насельніцтва, пра якое кажуць, што гэта віно і набываюць яго скрынямі, “каб было”. А нейкія элітныя напоі, нават піва, на мой погляд, у нас высакаякаснага не вырабляюць”.
Па ўласным прызнанні намесніка галоўнага рэдактара “Белгазеты” Віктара Марціновіча, ён аддае перавагу добраму армянскаму каньяку. І сітуацыю, у выніку якой з паліцаў крам могуць знікнуць добрыя замежныя алкагольныя напоі называе добрай магчымасцю наблізіць эліту да народа.
Віктар Марціновіч: “Калі ты хочаш прыгожага жыцця – выпі 50 грамаў каньяку. А калі ты хочаш прыгодаў – выпі 150 “Крыжачку”. На самой справе, “Крыжачок”, гэта нават не напой, а квінтэсенцыя народнай душы. Да якіх наступстваў прывядзе масавае распіванне інтэлектуаламі “Крыжачка”, можна толькі здагадвацца. У “Крыжачку” ёсць усе кампаненты высакароднага напою. Па-першае, цудоўны залацісты колер. А па-другое, гэта прадукт самастойнага браджэння. Хоць і гародніны. Трэцяе, эліта павінна быць з народам. А якім чынам у нашых умовах інтэлектуальная і фінансавая эліта можа быць з народам? Ужыванне адных напояў!”
А для аматараў, кажа журналіст, ніякі беларускі “Карсар” не заменіць добры армянскі ці французскі каньяк.
Старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Нацыянальнага сходу Мікалай Чаргінец расказаў Еўрарадыё, што сярод іншых алкагольных напояў аддае перавагу гарэлцы. А калі раптам яе няма, то п’е віскі. Па словах сенатара, ён ведае пра праблему з вызначэннем фірм-спецімпарцёраў замежных алкагольных напояў, але ўпэўнены, што яе хутка вырашаць. Бо, кажа, сам возьме апошнюю бутэльку замежнага віна і пойдзе з ўрадам разбірацца.
Мікалай Чаргінец: “Не думаю, што справа дойдзе да таго, што Беларусь апынецца без замежных алкагольных напояў. А калі апынецца, то вазьму бутэльку, пайду ва ўрад з прапановай выпіць апошнюю бутэльку і вырашыць – альбо больш зусім не п’ем, альбо, усё ж такі, закупляем?!”
Калі ўрад нарэшце вызначыцца з фірмамі-спецімпарцёрамі, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур адказаць Еўрарадыё не змог. Кажа, пакуль наконт гэтага няма ніякай інфармацыі. Затое пералічыў напоі, якім сам аддае перавагу. І беларускіх назваў у тым спісе няма.
Андрэй Тур: “З каньякоў – гэта “Курвуаз’е”, з віскі – “Джоні Уокер”, Блэк альбо вышэй, пра гарэлку нават не ведаю, што сказаць, а калі віно, то аддаю перавагу чылійскаму і аргенцінскаму”.
І выказаў параду тым, хто не хоча пераходзіць на “беларускія аналагі” калі пытанне з вызначэннем фірм-спецімпарцёраў зацягнецца і запасы на заходніх напояў у Беларусі скончацца.
Андрэй Тур: “Трэба чакаць, пакуль любімыя напоі з’явяцца ў продажы, альбо мець дома невялікі запасік”.