Беларусь выставіла рахунак расійскай кампаніі на 200 тысяч долараў
Рахунак на 200 тысяч долараў выставіла Беларусь расійскай кампаніі "Западтранснефтепродукт". Экалагічная служба Гомельскай вобласці завяршыла разлік стратаў,
нанесеных навакольнаму асяроддзю ў выніку прарыву рэзервовага
трубапроваду "Унеча-Роўна", які належыць расіянам. Адбыўся ён у лютым у
Рэчыцкім раёне.
Беларускія спецыялісты падлічылі ўсё: шкоду, нанесеную глебе, вадаёмам і паветру. Агулам падчас прарыву на паверхню вылілася больш за 20 тонаў чыстых нафтапрадуктаў, якія забрудзілі каля 2 тысяч гектараў квадратных метраў глебы і прыкладна 30 тысяч квадратных метраў пойменнага вадаёма.
"Западтранснефтепродукт" мусіць пералічыць грошы на рахунак рэспубліканскага фонда аховы прыроды на працягу двух месяцаў, інфармуе БЕЛТА.