Беларусь укладзе ў Еўразійскі банк развіцця 15 млн долараў
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў далучэнне Беларусі да Еўразійскага банка развіцця ў якасці мінарытарнага акцыянера. Беларусь набудзе 1%, або 15 тыс. акцый, на суму 15 млн долараў. Нагадаем, што Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай урадамі Расіі і Казахстана. Ініцыятыва стварэння банка належыць прэзідэнтам гэтых дзвюх краінаў. Статутны капітал ЕАБР складае 1,5 млрд. долараў ЗША. Штаб-кватэра банку размяшчаецца ў Алматы.
"Інтэрфакс"
"Інтэрфакс"