Беларусь спыніла выезд дзяцей на аздараўленне ў Амерыку
Беларусь спыніла выезд беларускіх дзяцей на аздараўленне ў ЗША. Гэта звязана з сітуацыяй вакол беларускай дзяўчынкі Таццяны Казура, якая 5 жніўня не захацела вяртацца на радзіму пасля адпачынку і папрасіла прытулку. Цяпер беларускі бок рыхтуе пагадненне аб умовах аздараўлення непаўналетніх беларусаў. Пакуль яно не будзе падпісана з амерыканскім ўладамі, праграмы па аздараўленні спыняюцца. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
“Дадзенае пагадненне павінна гарантаваць бяспеку прыбывання беларускіх дзяцей на тэрыторыі ЗША і іх вяртання ва ўсталяваныя тэрміны. Тут маецца на ўвазе адказнасць менавіта дзяржаўнага органа ў гэтай сітуацыі. Таму што само аздараўленне ажыццяўляецца паміж няўрадавымі арганізацыямі”.
Падобнае пагадненне было падпісана з Італіяй пасля інцыдэнту з Вікай Мароз.
У Дэпартаменце адзначылі, што кожнае лета ў ЗША выязджае больш за тысячу беларускіх дзяцей.