Беларусь парушыла Орхускую канвенцыю

Згодна з канчатковым рашэннем Орхускага камітэта па справе Гродзенскай ГЭС, Беларусь парушыла цэлы шэраг артыкулаў Канвенцыі. Беларусь, сярод іншага, своечасова і належным чынам не паведаміла грамадскасці аб праекце ГЭС, не дала ёй магчымасці падць свае каментарыі, меркаванні і аналіз адносна праекта, а таксама не паінфармавала пра высновы экалагічнай экспертызы.

У дакуменце Орхускі камітэт вызначыў неадпаведнасці беларускага заканадаўства тэксту Канвенцыі і парэкамендаваў ураду выправіць гэтую сітуацыю. Беларусі належыць прадставіць Орхускаму камітэту інфармацыю пра выкананне рэкамендацый прынамсі за 6 месяцаў да Пятай сустрэчы старон Канвенцыі, якая адбудзецца ў чэрвені 2011 года ў Кішынёве, Малдова.