Беларусь пабудуе марскі порт на Балтыцы

Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць пабудовы ў Ленінградскай вобласці на Балтыцы беларускага марскога порту. Пра гэта заявіў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Павел Барадзін. Паводле словаў Барадзіна, разглядаецца магчымасць будаўніцтва порта на 30-35 мільёнаў тон грузаў.

«10-15 мільёнаў тон - гэта сухагрузы, а астатняе - наліў нафты і іншых прадуктаў», адзначыў чыноўнік. У пачатку восені мусіць быць падрыхтаваная прапанова па праекту, якую зараз рыхтуе адмысловая рабочая група. Арыентыровачны кошт прарыву Беларусі да Балтыкі альбо, кажучы словамі Барадзіна, «унікальнага праекту», пакуль невядомы.

Інтэрфакс