Беларусь наведвае дзяржаўны міністр па замежных справах Бахрэйна
20—24 красавіка ў Беларусі з рабочым візітам будзе знаходзіцца дзяржаўны міністр па замежных справах Каралеўства Бахрэйн Незар Садык Мухамед аль-Бахарна. Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, у склад дэлегацыі таксама ўвойдуць прадстаўнікі офіса дзяржміністра, пратакольнага і рэгіянальнага дэпартаментаў знешнепалітычнага ведамства Бахрэйна і амбасады гэтай краіны ў Маскве.
Падчас візіту дзяржміністр сустрэнецца з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым і яго намеснікам Віктарам Гайсёнкам, наведае Міжнародны навучальны цэнтр падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі.
Запланаваныя перамовы бахрэйнскай дэлегацыі з кіраўніцтвам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
БелаПАН