Беларусь дамаўляецца на будаўніцтва АЭС, не ведаючы коштаў
Тэндэр на будаўніцтва атамнай электрастанцыі яшчэ не праведзены, але беларускія навукоўцы схіляюцца да выкарыстання расійскіх напрацовак.
У якасці міжнароднага эксперта па будаўніцтве АЭС абраны Кіеўскі навукова-даследчы праектны інстытут "Энергапраект".
Плануецца, што каштаваць станцыя будзе каля 4 мільярдаў долараў. Аднак, як адзначыў намеснік старшыні Прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Цімашпольскі, колькі сапраўды будзе каштаваць АЭС дакладна невядома.
Паводле яго слоў, вытворцы абсталявання ўхіляюцца ад таго, каб назваць кошт. Яны прапаноўваюць спачатку падпісаць дамову, а потым весці перамовы наконт цаны.
“Народная газета”