БАЖ пратэстуе супраць ператрусаў у журналістаў
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звярнулася з адкрытым лістом да генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча. Пра гэта паведамляе прэс-служба арганізацыі. У лісце згадваюцца ператрусы ў журналістаў, якія міліцыянты правялі на працягу апошніх 10 дзён.
Нагадаем, што 17 лютага міліцыянты правялі ператрус на працоўным месцы намесніцы рэдактара газеты "Народная воля" Марыны Коктыш і забралі сістэмны блок яе камп’ютэра. 26 лютага некалькі міліцыянты зладзілі ператрус у кватэры шэф-рэдактара гэтага ж выдання Святланы Калінкінай. У той жа дзень супрацоўнікі міліцыі спрабавалі правесці ператрус у кватэры журналісткі Ірыны Халіп.
Усе гэтыя ператрусы ладзіліся ў сувязі з расследаваннем крымінальнай справы аб паклёпе ў дачыненні да былога намесніка, а зараз начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа.
"Тым не менш, ход расследавання гэтай справы нараджае сумнеў альбо ў выкананні Канстытуцыі, альбо ў адпаведнасці дэклараваных мэтаў ператрусаў рэальным. Ператрусы 17 і 26 лютага нагадалі падзеі двухгадовай даўніны, калі ператрусы - таксама з нагоды расследавання крымінальнай справы аб паклёпе і знявазе, але прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, - адбыліся ў кватэрах журналістаў па ўсёй Беларусі", - гаворыцца ў лісце.
У лісце БАЖ адзначаецца: "Лічым, што ператрусы на працоўным месцы М. Коктыш і ў кватэры С. Калінкінай таксама не мелі пад сабой дастатковых прававых падставаў, і расцэньваем іх як грубае ўмяшальніцтва ў свабоду журналісцкай дзейнасці. Падобныя дзеянні, як паказвае досвед 2008 года, самым негатыўным чынам адбіваюцца на іміджы Рэспублікі Беларусь".
Журналісцкая арганізацыя адзначае, што падчас ператрусаў у Коктыш і Калінкінай былі адабраныя прадметы, неабходныя ім для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці. З гэтай нагоды БАЖ заклікаў генпракурора неадкладна прыняць меры па вяртанні адабранай маёмасці. А таксама прыняць неабходныя меры для аднаўлення законнасці, абароны парушаных правоў і законных інтарэсаў журналістаў.